Размаўляй са мной па-беларуску

Адным з галоўных дасягненняў у перыяд дашкольнага дзяцінства з’яўляецца авалоданне мовай. Першыя маўленчыя навыкі дзіця атрымлівае ў сям’і. Грамадскае дашкольнае выхаванне, з’яўляючыся першым звяном агульнай адукацыйнай сістэмы, закладвае асновы моўнай культуры асобы. Мова — гэта не толькі сродак сацыяльнага ўзаемадзеяння, намінацыі рэчаіснасці, прылада інтэлектуальнай дзейнасці, рэфлексіі, самавыяўлення, самарэгуляцыі і сацыялізацыі асобы, але і ўвасабленне культурных і гістарычных каштоўнасцей народа. Мова таксама выступае асноўным механізмам этнагенезу (прыналежнасць пры нараджэнні да якой-небудзь нацыі), дзе за ёй замацоўваецца сігніфікатыўная функцыя, інакш кажучы, мова служыць знакам для нацыянальнай ідэнтыфікацыі. Працэс авалодання дзіцём мовай вельмі складаны, што абумоўлівае патрэбу ў педагагічным кіраванні, заснаваным на грунтоўным навуковым псіхолага-педагагічным падыходзе. Унікальнасць і складанасць моўнай сітуацыі, Якая характарызуецца функцыянаваннем у рэспубліцы беларуска- рускага блізкароднаснага білінгвізму, патрабуе пэўнай спецыфічнай арганізацыі выхавання і навучання дзяцей дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з неабходнасцю засваення дзвюх моў. 

Авалоданне беларускай мовай у дзiцячым садку адбываецца у адпаведнасцi з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыi:

Программа

 

Правядзенне заняткаў на беларускай мове — гэта невыпадковасць. Адной з гадавых задач нашай дашкольнай установы з’яўляецца стварэнне неабходных умоў для фарміравання ў дашкольнікаў уяўленняў аб культурна-гістарычнай каштоўнасці беларускага народа і развіццё ў дзяцей нацыянальнай самасвядомасці, авалодванне беларускай мовай.

Адной з асноўных задач адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца фарміраванне патрыятызму пачынаючы з дашкольнага ўзросту. Нацыянальнае выхаванне спрыяе далучэнню чалавека да культуры народа, дапамагае маленькім беларусам усвядоміць сваю прыналежнасць да нацыі, багатай традыцыямі, звычаямі, дасягненнямі культуры і навукі.

Дашкольная ўстанова — першая прыступка ў сістэме адукацыі. Дашкольны ўзрост з’яўляецца найбольш спрыяльным перыядам для авалодання дзецьмі складнікаў беларускай народнай культуры. Менавіта ў гэты прамежак жыцця ў дзіцяці фарміруецца цікавасць, патрэба ў інфармацыі, якія неабходны для наступнага навучання ў школе.

Вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі прадугледжваецца фарміраванне ўяўленняў аб сваёй малой радзіме (назва горада, пасёлка), народных і дзяржаўных святах, аб сімвалах беларускай дзяржавы, аб людзях, якія праславілі нашу краіну: асветніках, нацыянальных героях, Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, дзеячах мастацтва, касманаўтах, спартсменах і г.д.

Меню раздела